18-гадовы салдат загінуў у Печах

05.09.2013 / 11:45

Салдат тэрміновай службы памёр у адной з частак Мінскай вобласці.


Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіць
праверку па факце смерці вайскоўца тэрміновай службы, паведамілі ў СК Беларусі.

Як удакладнілі ў СК, салдат тэрміновай службы знаходзіўся ў адной з частак Мінскай вобласці.

«Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз праводзіць судова-медыцынскае даследаванне, якое ўстановіць дакладную прычыну смерці», — растлумачылі ў ведамстве.

Акрамя таго, канфіскаваная ўся медыцынская дакументацыя, якая тычыцца гэтага вайскоўца, у тым ліку з ваенкамата па месцы прызыву. Апытанае бліжэйшае асяроддзе салдата і кіраўніцтва вайсковай часткі.

Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

БелТА