За што Лукашэнка падзякаваў міністру Харкаўцу?
05.09.2013 / 12:16
«За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у правядзенне эфектыўнай бюджэтна-падатковай палітыкі падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена міністру фінансаў Андрэю Харкаўцу», — паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Андрэй Харкавец быў прызначаны міністрам фінансаў 15 жніўня 2008 г.
Складана разаважаць пра эфектыўную бюджэтна-падатковую палітыку, але за часы кіравання Харкаўцом міністэрстваў фінансаў Беларусь зведала тры дэвальвацыі.
Так, афіцыйны курс даляра 15 жніўня 2008 г. складаў 2 111 рублёў, еўра — 3 148,45.
Паводле курсаў на заўтра, 6 верасня 2013 г., курс даляра складзе 9 030 рублёў, еўра — 11 890.
Ніводная іншая валюта ў Еўропе не абясцэнілася так за гэты час.