Азаранка згуляе ў фінале US Open з Серэнай Уільямс

07.09.2013 / 09:17

Нас чакае паўтарэнне фіналу US Open — 2012: Вікторыя Азаранка — Серэна Уільямс.

Амерыканка ўчора ў паўфінале перамагла кітаянку На Лі — 6:0, 6:3.

Фінал пройдзе ў нядзелю.

Сёння на US Open мужчынскія паўфіналы:

Новак Джокавіч (Сербія) — Станіслас Ваўрынка (Швейцарыя); Рышар Гаске (Францыя) — Рафаэль Надаль (Іспанія).