Акцыі «Уралкалія» выраслі на 7% у чаканні вырашэння канфлікту
09.09.2013 / 12:15
Акцыі расійскай кампаніі «Уралкалій» падаражэлі на 7% да апоўдня і працягваюць расці ў чаканні вырашэння канфлікту з беларускім бокам. Пра гэта сведчаць звесткі Маскоўскай біржы.
Да 12.20 маскоўскага часу акцыі «Уралкалія» выраслі ў цане на 6,9% да 174 руб.
Раней у СМІ з’явілася інфармацыя, што галоўны акцыянер кампаніі «Уралкалій» Сулейман Керымаў нібыта прадаў свой пакет акцый (21,75%). Прадстаўнік прадпрымальніка абверг інфармацыю, сказаўшы, што прапановы сапраўды паступаюць.
Рост цаны акцый тлумачыцца чаканнем заканчэння канфлікту «Уралкалія» з Беларуссю ў выпадку змены асноўнага акцыянера.