У Гродзенскай вобласці пачалі красці коней
09.09.2013 / 13:58
Так, з пашы паблізу вёскі Воўпа Ваўкавыскага раёна знік конь, які належыць аграному мясцовага прадпрыемства.
Выявіўшы раніцай знікненне, гаспадар звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Следчыя неўзабаве выйшлі на след меркаваных злачынцаў - імі апынуліся грузчыкі аднаго з ААТ. Абодва затрыманыя.
У Карэліцкім раёне з пашы прапалі тры скакуны. Асобы магчымых канакрадаў пакуль не ўстаноўлены, праводзяцца следчыя мерапрыемствы.