Лябедзьку выклікаюць у Генэральную пракуратуру

14.09.2007 / 20:42

Пра гэта сёньня па тэлефоне старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі паведаміў прадстаўнік пракуратуры Павал Радзівонаў.

Як высьветлілася, сустрэча мела адбыцца сёньня, але павесткі Лябедзька не атрымліваў і адпаведна наведваньне пракуратуры не плянаваў.

«Як я зразумеў, у пракуратуры зьявіліся пытаньні да маіх камэнтароў наконт рашэньня Вярхоўнага суду датычна прыпыненьня дзейнасьці ПКБ», ‑‑ кажа Анатоль Лябедзька.

Генпракуратуру ён зьбіраецца наведаць у аўторак.