У Расіі арыштавалі актывістаў «Грынпіс» пры спробе ўзняцца на нафтавую платформу «Газпрома»
18.09.2013 / 11:02
Двое актывістаў міжнароднай экалагічнай арганізацыі «Грынпіс» арыштаваныя пры спробе падняцца на платформу нафтавай кампаніі «Газпром».
Актывісты арганізацыі патрабавалі адмены планаў па свідраванні ў Арктыцы.
Паводле заявы «Грынпіс», памежнікі адкрылі папераджальны агонь, адзінаццаць разоў стрэліўшы ў паветра паблізу ледакола эколагаў «Арктыка Санрайз».
«Расійская берагавая ахова ўжыла непрымальны ўзровень сілы, абараняючы платформу кампаніі „Газпром“.
Усе спробы спыніць мірны пратэст з дапамогай ужывання агню павінны спыніцца неадкладна», — заявіў Бэн Алейф, кіраўнік Арктычнага праекта «Грынпіс».
Арганізацыя патрабуе вызвалення сваіх актывістаў, заяўляючы, што працягне дамагацца стварэння міжнароднага запаведніка вакол Паўночнага полюса.