На паказ калекцыі ад Sisters Parfenovich сабраўся ўвесь мінскі бамонд, у тым ліку Варламаў

Папярэджанне! Некаторыя фоты выяўляюць аголенае цела.

20.09.2013 / 00:57

Мадэльер Саша Варламаў сядзеў у таварыстве прыгожых бландынкі і брунэткі.

На паказе былі заўважаныя прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных з жонкай.

Спявачка Ірына Дарафеева прыйшла са сваім прадзюсарам Юрыем Савашам.

Спявачка Ірына Дарафеева прыйшла са сваім прадзюсарам Юрыем Савашам.

На паказе былі заўважаныя дызайнер Аляксандр Кірынюк, тэлевядучая Ганна Бонд.

Аўтары калекцыі — дызайнеркі сёстры Парфяновіч, Марына, Вольга і Алена.

Увечары 19 верасня ў Нацыянальнай школе прыгажосці прайшоў паказ мадэляў брэнда Sisters Parfenovich сезона вясна-лета 2014. Аўтары калекцыі — дызайнеркі сёстры Парфяновіч, Марына, Вольга і Алена (фота 16).

Зала была запоўненая прыгожымі дзяўчатамі і жанчынамі, мужчын было мала, дый тыя збольшага фатографы.

На паказе былі заўважаныя дызайнер Аляксандр Кірынюк, тэлевядучая Ганна Бонд (фота 6), прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных з жонкай (фота 3). Спявачка Ірына Дарафеева прыйшла са сваім прадзюсарам Юрыем Савашам (фота 4 і 5). Мадэльер Саша Варламаў сядзеў у таварыстве прыгожых бландзінкі і брунэткі (фота 2).

Гасцей частавалі сокамі, каньяком і віном.

Просім ідэнтыфікаваць іншых наведнікаў паказу праз каменты да гэтага артыкула.

Фота Сяргея Зініна.