Баскетбол. Літва прабілася ў фінал чэмпіянату Еўропы

20.09.2013 / 20:53

на фота - Мантас Калнеціс, lrytas.lt

На мужчынскім чэмпіянаце Еўропы па баскетболе, што праходзіць у Славеніі, вызначыўся першы фіналіст. Ім стала зборная Літвы, што перамагла ў паўфінале Харватыю з лікам 77:62 (24:19, 16:18, 24:8, 16:17).

У другім паўфінале згуляюць Іспанія і Францыя.

Зборная Літвы тройчы была чэмпіёнам Еўропы: два разы да вайны, у 1937 і 1939 гг., а таксама ў 2003 г.