Цэны на нафту зноў пабілі рэкорд

Урады Беларусі й Расеі, эканамічны рост якіх залежыць ад нафты, могуць цешыцца.

18.09.2007 / 12:57

Урады Беларусі й Расеі, эканамічны рост якіх залежыць ад цэнаў на нафту, могуць цешыцца. Чуткі пра новыя санкцыі і магчымы ваенны ўдар па Іране ўзьнялі цэны на чорную сыравіну яшчэ на 2 %, да 81,18 даляра за барэль.

Аднак у аснове росту застаюцца ня так кароткачасовыя трывогі, як стабільны рост спажываньня нафты ў Кітаі і Індыі, зь іхнымі растучымі гападаркамі. Да таго дадалося чаканьне, што Фэдэральная рэзэрвавая сыстэма ЗША зьнізіць на 0,25 % стаўку рэфінансаваньня. Таксама і запасы нафты ў ЗША напярэдадні зімы дасягнулі найніжэйшых за апошнія пяць гадоў паказчыкаў.

МБ