Бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Цюрыха

22.09.2013 / 18:06

Беларускі нацыянальны сцяг быў вывешаны ў цэнтры швейцарскага горада.

Сцяг быў вывешаны актывістамі «Беларускай нацыянальнай памяці» яшчэ 19 верасня і яго можна ўбачыць на мосце да гэтага часу.

Яго замацавалі на мосце праз раку Лімат, якая працякае праз Цюрых.