Вызваляць Баўмгертнера прыехаў асабіста генпракурор Расіі Чайка

24.09.2013 / 10:46

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, у Мінск прыбыў генпракурор Расіі Юрый Чайка. «З яго удзелам будзе абмеркаваны шэраг пытанняў супрацоўніцтва ў прававой сферы паміж нагляднымі ведамствамі Беларусі і Расіі», — сцвярджае прэс-служба ведамства.

Раней у Мінску пабываў намеснік генпракурора Расіі Звягінцаў. У прыватнасці, ён узяў удзел у нарадзе па пытанні прэтэнзій да Беларускай калійнай кампаніі ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Прэс-сакратары Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі прызналі, што пытанне «Уралкалія» абмяркоўвалася на прэзідэнцкім узроўні падчас сустрэчы ў Сочы ў панядзелак.

МБ