Маці Юрыя Захаранкі трапіла ў шпіталь — патрабуецца дапамога

27.09.2013 / 11:07

фота Радыё Свабода

Маці зніклага бясследна ў 1999 г. Юрыя Захаранкі Ульяна Рыгораўна знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі інвалідаў вайны (Гомель, вул.Ільіна, 288).

Аддзяленне: Тэрапія 3, палата 23. Ён можна перадаваць садавіну, ваду, мяккія прадукты, пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку Галіна Скараход, звяртаючыся найперш да гомельскіх актывістаў.

Ульяна Рыгораўна Захаранка жыве ў Васілевічах Рэчыцкага раёна. Ёй 89 гадоў.