Акцыя са свінымі галовамі на плошчы Якуба Коласа — відэа

27.09.2013 / 13:46

Акцыя з плакатамі ды свінымі галовамі праходзіла на плошчы Якуба Коласа ў Менску.

Яе правялі актывісты «Zмены» моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Паўла Вінаградава, які пасля заканчэння акцыі паехаў дахаты, затрымалі.

«З Маскоўскага РАУС яго перавялі ў Савецкі. Цяпер еду туды», — сказала нам Святлана Вінаградава, жонка Паўла.

«Гэтым разам пратэставалі свінкі. У нас шмат хто пратэставаў: былі і цацкі, былі помнікі, а цяпер надышоў час і свінкам праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Да таго ж гэта культавая для беларусаў жывёл», — сказаў Павал Вінаградаў перад затрыманнем.