«Міс свету — 2013» стала прадстаўніца Філіпінаў

29.09.2013 / 09:06

Конкурс праходзіў на востраве Балі (Інданезія). Пераможцай стала 23-гадовая філіпінка Меган Янг.

У топ-5 ўвайшлі таксама прадстаўніцы Францыі, Ганы, Бразіліі і Іспаніі. Асобна была адзначана міс Гібралтар, якая ўдастоілася прыза глядацкіх сімпатый.

Сёлета конкурс з-за пратэстаў радыкальна настроенай часткі інданезійскіх мусульманаў упершыню праходзіў без традыцыйнага выхаду удзельніц у бікіні.

Удзельніц конкурсу ахоўвалі 700 паліцэйскіх.

Беларуска Марыя Вялічка ў 10 паўфіналістак не трапіла.