Расеец падкопваўся пад беларускую мяжу

20-гадовы жыхар Цюменскай вобласьці хацеў трапіць у Польшчу, а адтуль — у Германію да сваёй дзяўчыны.

19.09.2007 / 11:45

Расіянін спрабаваў нелегальна перасячы беларуска-польскую граніцу з дапамогай падкопу.

Ваеннаслужачыя Брэсцкай пагранічнай групы 16 верасня затрымалі грамадзяніна Расіі, які спрабаваў нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы. Дваццацігадовы жыхар Цюменскай вобласці мінуць сістэму "зялёнай" граніцы вырашыў з дапамогай падкопу, які спрабаваў зрабіць звычайным кубкам. Пагранічнікам парушальнік патлумачыў, што такім чынам ён хацеў трапіць спачатку ў Польшчу, а адтуль перабрацца ў Германію да сваёй дзяўчыны. Аднак не выключана, што ў маладога чалавека былі іншыя намеры.