Непрыстойны танец трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса
30.09.2013 / 22:18
Фота REUTERS/Eduardo Munoz
У Нью-Ёрку 358 чалавек адначасова выканалі «тверк» (Twerk) — правакацыйны танец з сэксуальным падтэкстам.
Сутнасць яго ў тым, што танцор, а часцей за ўсё — танцорка, дробна і хутка трасе сцёгнамі, стоячы спіной да гледачоў.
Гэтай колькасці ўдзельнікаў танца аказалася дастаткова, каб быў усталяваны новы рэкорд для Кнігі рэкордаў Гінеса.
Болей фотаў глядзіце тут.