Грабоўскі дапамог «Вашынгтону» перамагчы «Калгары»

04.10.2013 / 09:39

Беларускі форвард вызначыўся і ў другім сваім матчы за новы клуб.

«Вашынгтон» у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ сёння перамог на сваёй «Верызон-Арэне» па серыі булітаў «Калгары» 5:4 (0:3, 3:1, 1:0, 0:0, 1:0).

На 54-й хвіліне Міхаіл разам з Авечкіным асіставаў Бэкстрэму, зрабіўшы лік 4:4. А потым рэалізаваў вырашальны буліт.

Нагадаем, пазаўчора Грабоўскі ў стартавым матчы супраць уладальнікаў Кубка Стэнлі «Чыкага» закінуў тры шайбы і зрабіў адну галявую перадачу, але «Вашынгтон» прайграў 4:6.

Міхаіл Грабоўскі — адзіны беларус у сёлетнім сезоне НХЛ.

Два сезоны ён правёў у «Манрэалі», а затым — пяць сезонаў у «Таронта», улетку перайшоў у «Вашынгтон».

Наступны матч «Вашынгтон» правядзе ў гасцях супраць «Даласа» 5 кастрычніка.

nn.by