У Магілёве падчас прэм'еры фільма «Сталінград» будзе працаваць палявая кухня
09.10.2013 / 10:51
У Магілёве 11 кастрычніка на прэзентацыі новага фільма Фёдара Бандарчука «Сталінград» каля кінатэатра «Радзіма» будзе працаваць палявая кухня.
Як паведамілі на Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат», акрамя таго, ахвотныя змогуць наведаць выставу, прысвечаную вайне, у самым кінатэатры «Радзіма». Таксама там адбудзецца сустрэча з ветэранамі.
У Магілёве, а таксама Мінску, паказы фільма «Сталінград» стартуюць 10 кастрычніка.