Грошы на вяртанне з Пакістана целаў загінулых беларусаў сабралі

09.10.2013 / 10:58

«Вялікі дзякуй усім за дапамогу! Грошы знайшлі. Рахункі можна закрываць. Калі дзяцей прывязуць – мы паведамім»,

 напісала ў сацыяльных сетках мама Аляксея Ілюшына.

Аляксей і Кацярына загінулі ў аварыі ў Пакістане 29 верасня. Яны кіраваліся ў Індыю, калі здарылася трагедыя.

Каб прывезці ўрны з прахам беларусаў на радзіму, патрабуецца больш за 3000 даляраў. Для гэтай мэты былі створаны дабрачынныя рахункі.

КМ