Сюрпрызаў не будзе: Эмамалі Рахмона зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты

09.10.2013 / 11:22

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон стаў першым кандыдатам у прэзідэнты краіны. Выбары прызначаны на 6 лістапада.

ЦВК рэспублікі абвясціў пра афіцыйную рэгістрацыю дзеючага кіраўніка Таджыкістана ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта краіны.

Кандыдатура прэзідэнта Рахмона была вылучана кіруючай партыяй — Народна-дэмакратычнай партыяй (НДПТ), Саюзам моладзі і Федэрацыяй незалежных прафсаюзаў Таджыкістана.

Рахмон кіруе краінай з 1994 г. У 1992--1994 гг. ён быў старшынёй парламента.