Імя затрыманага намесніка ў «Белнафтахіме»: Уладзімір Волкаў
09.10.2013 / 12:32
Імя затрыманага намесніка старшыні канцэрна — Уладзімір Волкаў. Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на свае крыніцы ў нафтавай галіне.
Як паведамлялася, топ-мэнэджара затрымалі ва ўласным кабінеце па падазрэнні ў атрыманні хабару на 19 тысяч даляраў за вырашэнне пытанняў, звязаных з узгадненнем пытанняў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты ў Беларусі.