Сёння стане вядомы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сярод кандыдатаў — Бяляцкі

11.10.2013 / 08:20

Імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі міру агучыць у Осла Нарвежскі нобелеўскі камітэт.

У спісе прэтэндэнтаў на ўзнагароду сёлета налічваецца 259 кандыдатаў, сярод іх 50 — грамадскія і міжнародныя арганізацыі, інфармуе РІА «Новости».

Букмекеры называюць сярод фаварытаў 16-гадовую пакістанскую школьніцу Малалу Юсуфзай, якая ўчора атрымала прэмію Сахарава.

Сярод намінаваных на атрыманне прэміі ёсць і беларускі праваабаронца, палітвязень Алесь Бяляцкі.