Сёння Лукашэнка ладзіць прэс-канферэнцыю перад расійскімі СМІ: пачатак аб 11-й
11.10.2013 / 09:25
Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе арганізаваная на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Трансляцыя тэлевізійнай версіі прэс-канферэнцыі — у вячэрнім эфіры тэлеканалаў «Беларусь-1», АНТ і СТВ.
Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі завяршае прэс-тур расійскіх журналістаў па Беларусі, асноўная частка якога сёлета прайшла ў Гродзенскай вобласці.
У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел больш як 90 чалавек.