«Белмедпрэпараты» пабудуюць завод у Лідзе

Новае прадпрыемства, створанае на базе былога завода «Ізатрон», будзе выпускаць антыбіётыкі.

11.10.2013 / 09:55

Пра гэта паведаміла намеснік галоўнага інжынера РУП «Белмедпрэпараты» Наталля Сафронава.

Праект прадугледжвае стварэнне вытворчасці стэрыльна рассыпаных антыбіётыкаў з забяспечаннем высокага ўзроўню якасці прадукцыі ў адпаведнасці са стандартамі GMP. Новая вытворчасць прадугледжвае падзел вытворчасці β-лактамных антыбіётыкаў цэфаласпарынавага шэрагу і карбапенемаў.

На дадзены момант пад будаўніцтва завода выдзелены зямельны ўчастак, распрацоўваецца праектная дакументацыя. Рэалізаваць праект плануецца з прыцягненнем інвестара да 2015 года. Яго агульны кошт ацэньваецца ў 17,57 млн даляраў.