Затрыманы сябар Чыжа, гандляр нафтай Аляксей Алексін

удакладнена

Насуперак ранейшай інфармацыі, быў затрыманы не Дзмітрый Алексін, а ягоны бацька Аляксей Алексін.

11.10.2013 / 20:38

Дзмітрый Алексін праславіўся сваім ладам жыцця.

Дзмітрый Алексін праславіўся сваім ладам жыцця.

Дзмітрый Алексін праславіўся сваім ладам жыцця і здымкамі ў кліпе.

Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра затрыманне заснавальніка шэрагу прадпрыемстваў, якія займаюцца рэалізацыяй нафтапрадуктаў. Гэта Аляксей Алексін, звязаны з асобай мультымільянера Юрыя Чыжа.

Затрыманне адбылося ў рамках расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да намесніка старшыні канцэрна « Белнафтахім « Уладзіміра Волкава. Волкаву інкрымінуецца атрыманне хабару памерам $19 тысяч за ўзгадненне аб'ёмаў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах «Белнафтахіма».

Дзмітрый Алексін - 26-гадовы прадстаўнік беларускай «залатой моладзі». Ягоныя бацькі - Аляксей і Іна Алексіны - працавалі ў структурах, падкантрольных Юрыя Чыжу.

Напрыклад, кіравалі рэстаранам «Сябры» пад Мінскам, мелі дачыненне да нафтаперапрацоўкі.

Пасля ўвядзення санкцый ЕС супраць Юрыя Чыжа 80% акцый латвійскай кампаніі «Неанафты» былі перапісаныя на Алексіных. 

ЯМ