БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Памерла ад інсульту Насця Бруснікіна (Анастэйша) — заснавальніца мінскага эротык-шоу

14.10.2013 / 11:7

ЮУ

абноўлена

Ёй было 28 гадоў.

Geometria.ru

12 кастрычніка ў выніку інсульту пайшла з жыцця Насця Бруснікіна, паведамляе сайт Geometria.ru

Развітанне з Насцяй Бруснікінай адбудзецца ў аўторак, 15 кастрычніка, у жалобным зале па адрасе Даўгінаўскі тракт, 160А, пасёлак Навінкі, у 10:00.

У 2010 годзе Насця стала кіраўніком і харэографам мінскага танцавальнага шоу «All Inclusive».

У яе засталася маленькая дачка.

«Наста была выдатным, яскравым чалавекам, – кажа сябар танцоркі Дзяніс Іваноў. – Яе шоу заўжды былі запамінальнымі.

Як казаў нехта з сяброў, у жыцці яна была вельмі спакойнай, аднак на сцэне пераўтваралася ў тыгрыцу. Наколькі мне вядома, у яе былі няпростыя адносіны з бацькамі».

«У свеце танцаў кажуць альбо «выдатны танцор», альбо не кажуць нічога, — расказвае танцор Сяргей Шантар. — Мы бачыліся на выступах у розных клубах, публіку ўражвала яе майстэрства. Ну і лагічна, што калі жанчына нараджае, яна ў 70% выпадкаў перастае танцаваць... А захаваць і душу і цела маладым і працягваць пасля родаў шыкоўна рухацца — вось гэта дарагога вартае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула