Шасцікласнік загінуў, распальваючы ацяпляльны кацёл
15.10.2013 / 14:41
14 кастрычніка ў МНС паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Рогінь Буда-Кашалёўскага раёна — гарэў жылы дом.
Пажар быў ліквідаваны, а ў доме быў знойдзены труп хлопчыка, вучня шостага класа.
У доме жылі бацька, маці і двое дзяцей — дзяўчынка-сямікласніца і хлопчык-шасцікласнік. Сям'я, паводле слоў суседзяў, характарызуецца станоўча. На момант пажару ў доме знаходзіліся дачка і сын. Бацька быў на працы, маці — у Гомелі на ўрачыстым канцэрце, прысвечаным Дню маці.
Паводле слоў дзяўчынкі (знаходзіцца ў шокавым стане), на момант узнікнення пажару яна рабіла ўрокі ў сваім пакоі, а брат знаходзіўся ў кацельнай, распальваў ацяпляльны кацёл.
Праз некаторыя час яна пачула крыкі брата аб дапамозе, адчула пах дыму і стала шукаць яго ў доме. У кацельную ўвайсці не змагла з-за адкрытага гарэння ўнутры. Не знайшоўшы брата, выбегла з дому і паведаміла суседзям пра пажар. Яны выклікалі службу МНС.
Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнага катла (выкарыстанне лёгкай на загаранне вадкасці пры яго распальванні).