Лукашэнка сёння наведае альма-матэр — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт

17.10.2013 / 11:32

Аляксандр Лукашэнка наведае сёння Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова, у якім скончыў гістарычны факультэт у 1975 г.

Сустрэча са студэнтамі пройдзе ў форме калоквіума, падчас якога Аляксандр Лукашэнка выступіць на тэму «Беларусь у кантэксце сучаснай цывілізацыі: мэты і перспектывы развіцця».