Віцэ-прэм'ер: Сірыя знішчыць хімічную зброю на сваёй тэрыторыі
17.10.2013 / 12:06
Сірыйская хімічная зброя не вывозіцца за мяжу, а знішчаецца на тэрыторыі Сірыі. Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм'ер Кадры Джаміль.
«Уся хімічная зброя знішчаецца на месцы», - заявіў Джаміль.
Раней палітык паведаміў, што мірная канферэнцыя «Жэнева-2» наконт сірыйскага пытання пройдзе 24—25 лістапада.