Мінадукацыі: Зменаў у правядзенні цэнтралізаванага тэставання не будзе

17.10.2013 / 13:20

У праекце новай рэдакцыі правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ, якая разглядаецца цяпер усімі зацікаўленымі, у тым ліку ў Савеце Міністраў і Адміністрацыі прэзідэнта, змяненняў у структуры ўступных іспытаў (яны праводзяцца ў выглядзе цэнтралізаванага тэставання) на 2014 год не прадбачыцца.

Пра гэта паведаміла  прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

Мінадукацыі сумесна з зацікаўленымі, а таксама з улікам меркавання грамадскасці, распрацавала праект змяненняў у правілы прыёму.

Цяпер рэпетыцыйнае тэставанне праходзіць без змяненняў па ўсіх 14 прадметах уступнай кампаніі, як гэта было ў 2012/2013 навучальным годзе.