Чарговая серыя выбухаў у Іраку: дзясяткі загінулых

17.10.2013 / 20:20

Дзясяткі людзей загінулі ў Іраку ў выніку серыі выбухаў. У чацвер пасля абеду ў Багдадзе выбухнулі некалькі аўтамашын, начыненых выбухоўкай.

Некалькімі гадзінамі раней не менш за 15 чалавек загінулі на поўначы краіны ў выніку выбуху, учыненага смяротнікам.

Нападнік падарваў замінаваны грузавік у вёсцы, дзе пражываюць шабакі — нацыянальна-рэлігійная група, члены якой ужо не раз станавіліся ахвярамі нападаў баявікоў.