Лукашэнка і Пуцін коратка абмеркавалі справу «Уралкалія»

25.10.2013 / 12:10

Мяркуючы па гэтым фота, сустрэча адбылася ў 22:55 (паводле Масквы -- 23:55), фота прэс-службы Крамля

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас двухбаковай сустрэчы пасля пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета 24 кастрычніка ў Мінску коратка абмеркавалі сітуацыю з «Уралкаліем», паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Яна (сітуацыя з «Уралкаліем») коратка закраналася», — цытуе Пяскова РІА Новости.

Агенцтва таксама ўдакладняе, што двухбаковыя перамовы Пуціна з Лукашэнкам прайшлі позна ноччу.