На новы музей Вялікай айчыннай ўзнялі савецкі сцяг — фотафакт

25.10.2013 / 12:37

Новы музей ужо не першы год будуецца на праспекце Пераможцаў. Як паведамляла два тыдні таму СТВ, завершана будаўніцтва першых чатырох залаў музея ВАВ.

Неўзабаве плануецца скончыць працы з фасадам будынка і цалкам добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю.

Адкрыць новы музей плануюць у ліпені 2014 года.