Станцыю метро «Пятроўшчына» ачапілі: правяралі пакінутую сумку
25.10.2013 / 18:16
Прыкладна а 17:25 станцыю метро «Пятроўшчына» другой лініі Мінскага метрапалітэна закрылі і перасталі пускаць на яе людзей. Пра гэта ў рэдакцыю паведамілі чытачы.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якую ўдалося атрымаць «Нашай Ніве», адзін з пасажыраў пакінуў на платформе сумку і яе правяралі на наяўнасць выбухоўкі.