Прагноз надвор'я на 28—31 кастрычніка

28.10.2013 / 14:45

Delfi.lt

У бліжэйшыя суткі, 29 кастрычніка ноччу месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні парывісты, па паўночнай палове моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +7.. +13°С, максімальная днём +12.. +17°С, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да +19°С.

Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём пачне расці.

30 кастрычніка, у сераду, ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, днём па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу +4.. +10°С, па поўдні месцамі +11.. +12°C, днём +8.. +14°C.

31 кастрычніка, у чацвер, надвор'е ў краіне пачне вызначаць антыцыклон, толькі ноччу на паўднёвым усходзе яшчэ захаваецца ўплыў франтальнага падзелу.

Істотных ападкаў па краіне не чакаецца, толькі ноччу ў паўднёва-ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах — туман.

Тэмпература паветра ноччу не апусціцца ніжэй за +2.. +8°С, дзённы максімум складзе +7.. +13°С.