Прагноз надвор'я на чацвер

30.10.2013 / 12:48

31 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў.

Толькі ноччу па паўднёвым усходзе, а раніцай і днём месцамі па Віцебскай вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах —  туман.

Вецер будзе заходнім 4-9 м/с, па поўначы — з парывамі да 12 м/с.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 2—8 градусаў, днём паветра прагрэецца да 7—12 вышэй за нуль.