Яндэкс ня супраць зьбеларусіцца
Кіраўніца службы Яндэкс Навіны (news.yandex.ru) Тацяна Платонава расказала, што трэба для таго, каб зьявілася беларуская вэрсія гэтага найпапулярнейшага рэсурсу.
26.09.2007 / 11:04
Кіраўніца службы Яндэкс Навіны (news.yandex.ru) Тацяна Платонава расказала, што трэба для таго, каб зьявілася беларуская вэрсія гэтага найпапулярнейшага рэсурсу.
У інтэрвію 12 верасьня на пытаньне, ці карысатецца папулярнасьцю ўкраінская вэрсія Яндэкс Навінаў і ці ёсьць пляны стварэньня Яндэкс Навінаў, скажам, беларускай вэрсіі, Тацяна Платонава заявіла:
Так, карыстаецца, як і навіны рэгіёнаў Расеі. Для таго, каб зрабіць беларускую вэрсію, нам патрэбныя партнэры — пастаўшчыкі мясцовых навінаў. Калі да праекту актыўна падключацца СМІ, як гэта было ў Расеі і ва Ўкраіне, мы толькі «за».
Штодня Яндэкс Навіны наведваюць больш за 5 тысяч беларусаў. Гэта 15% ад усіх наведваньняў з СНД. Актыўней чытаюць Яндэкс Навіны толькі ўкраінцы.