Рэвалюцыя адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасцей: Лукашэнка павіншаваў беларусаў з 7 лістапада
06.11.2013 / 09:15
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём кастрычнікай рэвалюцыі, які будзе адзначацца ў Беларусі 7 лістапада.
Наша краіна ці не адзіная, дзе гэты дзень адзначаецца, як дзяржаўнае свята.
«Амаль стагоддзе аддзяляе нас ад гэтай даты. Але і сёння Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасцей і дэмакратычных свабод, не страчвае свайго значэння як знамянальная падзея сусветнай гісторыі.
Бясплатныя адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, васьмігадзінны рабочы дзень, ліквідацыя саслоўных прывілей, свабода веравызнання і роўнасць грамадзянскіх правоў жанчын і мужчын - гэтыя і іншыя даброты, якія здаюцца нам натуральнымі і неад'емнымі, з'яўляюцца заваёвамі таго часу.
Абвешчанае савецкай уладай права нацый на самавызначэнне стала фундаментам, на якім мы пабудавалі суверэнную Айчыну - Рэспубліку Беларусь.
Дасягненні, якімі ганарыцца незалежная Беларусь сёння: моцная народная ўлада, што абапіраецца на сістэму Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, сацыяльна арыентаваная эканоміка, высокаразвітыя адукацыя, навука і культура - у многім заснаваны на патэнцыяле, набытым у БССР.
Па добрай традыцыі 7 лістапада прынята сустракаць працоўнымі падарункамі. Сёлета да гэтага дня ў розных кутках краіны здаюцца ў строй новыя дамы, прамысловыя і сацыяльныя аб'екты - сведчанні росту дабрабыту народа.
Упэўнены, што гэта свята заўсёды будзе адзначацца ў Беларусі як сімвал нашай павагі да слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў.
Жадаю вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, шчасця, уражальных поспехаў і дасягненняў у імя нашай любімай Радзімы», — гаворыцца ў віншаванні.