Рахмон прагаласаваў на выбарах без удзелу журналістаў

06.11.2013 / 09:48

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон прагаласаваў на выбарах, па выніках якіх ён мае намер пераабрацца на новы тэрмін.

Кіраўнік рэспублікі галасаваў на адным з участкаў Душанбэ. Працэс прайшоў без удзелу журналістаў.

Прэзідэнцкія выбары ў Таджыкістане пачаліся а 6-й раніцы паводле мясцовага часу. У выбарах акрамя дзеючага прэзідэнта удзельнічаюць яшчэ пяць кандыдатаў.

Эмамалі Рахмон, які знаходзіцца ва ўладзе з пачатку 1990-х, балатуецца на чацвёрты па ліку тэрмін. Такую магчымасць яму даюць папраўкі, што ўносіліся ў канстытуцыю Таджыкістана.