Кандрусевіч запрасіў Гуляку на ўрачысты ўваход у архікатэдру

Мітрапаліт падкрэсьліў, што хоць «касьцёл — ня з гэтага сьвету, але існуе ў сьвеце», таму ня можа быць адарваным ад надзённых праблемаў і выклікаў сучаснасьці.

26.09.2007 / 17:43


Тадэвуш Кандрусевіч

Леанід Гуляка

26 верасня 2007 г. адбылася сустрэча новапрызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска‑Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча са Старшынёю Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанідам Паўлавічам Гулякам.

У ходзе сустрэчы абодва бакі выказалі гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння на карысць грамадства. Пры гэтым арцыбіскуп Мітрапаліт падкрэсліў, што хоць «Касцёл — не з гэтага свету, але існуе ў свеце», таму не можа быць адарваным ад надзённых праблемаў і выклікаў сучаснасці. Як Касцёл існуе для людзей, таксама і ўлада павінна ўсё рабіць на карысць грамадству.

На заканчэнне сустрэчы арцыбіскуп Мітрапаліт запрасіў Леаніда Гуляку на цырымонію ўрачыстага ўваходу ў мінскую архікатэдру, якая адбудзецца 10 лістапада гэтага года.

Catholic.By