Дзед Казімір: ад 7 Лістапада зыходзіць ласка Божая гадоў
07.11.2013 / 16:41
Фота радыё «Свабода»
7 лістапада Беларусь адзначае Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Адным з першых да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў сталіцы прыйшоў вядомы мінчанін дзед Казімір. Ён стаў перад помнікам на адно калена, зрабіў нейкія маніпуляцыі рукамі, штосьці прамармытаў.
У інтэрв'ю БелаПАН ён надыктаваў некалькі зарыфмаваных радкоў, а на пытанне, што для яго значыць 7 Лістапада, адказаў: «Гэты дзень вялікі незвычайна, і ад яго зыходзіць ласка Божая гадоў. Увесь свет перавярнуўся. Я тыдзень з Кітая, камуністычнай краіны. І месяц святкаваў як дабрыні захапленне. Там святкуюць з Леніным і па сёння. Я святкую з ім, і са мной святкуе ўся краіна. Дзень 7 Лістапада — вялікае свята».