Сустрэчы з Севярынцам у Бабруйску і Гродне

08.11.2013 / 10:44

 У суботу, 9 лістапада, у Бабруйску (Кастрычніцкая, 173а) адбудзецца сустрэча з лідарамі аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя) Паўлам Севярынцам і Віталём Рымашэўскім. Пачатак а 15-й.

У нядзелю, 10 лістапада, сустрэча адбудзецца ў Гродне (Будзённага, 48-100, зала ва ўнутраным двары), пачатак а 11-й.

Падчас сустрэчаў будзе абмеркаванае становішча ў Беларусі, адзінства апазіцыі і абранне адзінага кандыдата, мясцовая кампанія, патрэба маральнай рэвалюцыі ў Беларусі, стварэнне грамадскага аб'яднання «Гродзенская хрысціянская дэмакратыя».