Лукашэнка сёння наведвае Барысаў, запрошаны члены ўрада
08.11.2013 / 10:53
Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу прыбыў з рабочай паездкай у Мінскую вобласць, дзе на базе ААТ «Барысаўдрэў» яму будзе паведамлена аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў арганізацыямі дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Як стала вядома агенцтву «Інтэрфакс-Захад», акрамя членаў урада, кіраўніцтва канцэрна «Беллеспаперапрам» у Барысаў запрошаны кіраўнікі шэрагу дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.