Літоўскім палітыкам далі візы, яны едуць у Мінск

11.11.2013 / 14:03

На 15.30 запланаванае падпісанне заявы Аб'яднанай грамадзянскай партыі і літоўскай партыі «Саюз Айчыны» (кансерватары Літвы).

Старшыня партыі «Саюз Айчыны», былы прэм’ер-міністр Андрус Кубіліюс з’яўляецца лідарам апазіцыі ў Сейме Літвы. Сённяшні дэпутат Сейма Аўдронюс Ажубаліс — экс-міністр замежных спраў, а Мантас Адаменас раней займаў пасаду дарадцы прэм’ер-міністра Андруса Кубіліюса.

Яны і падпішуць дакумент аб супрацоўніцтве з кіраўнікамі АГП. Таксама запланаванае правядзенне ў Мінску прэс-канферэнцыі.

Еўрарадыё