137 кіроўцаў паўторна затрымана ў Беларусі за язду ў нецвярозым стане
Частка спраў ужо разгледжаная і накіраваная ў суд, інфармуе тэлеканал «Беларусь 1».
15.11.2013 / 09:11
У сераду ў аднаго такога парушальніка мінскі суд канфіскаваў аўтамабіль «Фіят». Гэта першы такі выпадак пасля таго, як набыў моц закон аб канфіскацыі аўто ў нецвярозых кіроўцаў.
Мінскія ДАІшнікі накіравалі ў Следчы камітэт адпаведныя дакументы на яшчэ 10 «паўторнікаў». Гэта рэальныя кандыдаты на канфіскацыю аўтамабіляў.
Але ў сталічным ДАІ не выключаюць, што пасля аналізу статыстыкі затрыманняў нецвярозых кіроўцаў цягам года іх колькасць павялічыцца.
Змены ў беларускім заканадаўстве, паводле якіх за паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым выглядзе кіроўцы могуць пазбавіцца аўтамабіля, ўступілі ў сілу 24 кастрычніка. Прайшло тры тыдні, але ДАІ ўжо адзначае, што п'яных за рулём стала менш. Так, раней за суткі па краіне ў сярэднім затрымлівалася каля 100 такіх парушальнікаў. У апошнія дні гэтая лічба скарацілася да 60-70 чалавек