Базавая велічыня вырасце да 150 тыс. рублёў у 2014-м
15.11.2013 / 09:17
Базавая велічыня ў 2014 годзе будзе павялічана да 150 тысяч рублёў.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, выступаючы 14 лістапада на сумесным пасяджэнні некалькіх камісій палаты прадстаўнікоў у Мінску.
Апошнім разам базавая велічыня павышалася 1 кастрычніка гэтага года — са 100 тысяч да 130 тысяч рублёў.
Базавая велічыня з'яўляецца ўніверсальным крытэрыем для разліку розных плацяжоў. Да яе прывязаны памеры сацыяльных выплат — дапамог і стыпендый, штрафы, стаўкі дзяржаўнай пошліны і арэнднай платы.