Крышціяну Раналду ці Ібрагімавіч? Украіна ці Францыя? Сёння — плэй-оф да чэмпіянату свету

15.11.2013 / 10:19

Дзве суперзоркі еўрапейскага футбола: Крышціяну Раналду (Партугалія) і Златан Ібрагімавіч (Швецыя) сёння сыйдуцца ў матчы плэй-оф у Лісабоне, фота fifa.com

Сёння вечарам у Еўропе пройдуць чатыры стыкавыя матчы да чэмпіянату свету па футболе 2014 г:

Украіна — Францыя (22:45)
Партугалія — Швецыя (22:45)
Грэцыя — Румынія (22:45)
Ісландыя — Харватыя (20:00).

Матчы ў адказ — 19 лістапада.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 г. у Бразіліі. Лёсаванне групавога турніру запланавана на 6 снежня 2013 г.

Пуцёўкі на турнір ужо заваявалі: Бразілія (гаспадыня турніру), Бельгія, Італія, Германія, Нідэрланды, Швейцарыя, Боснія, Расія, Англія, Іспанія (прадстаўнікі ад Еўропы); Японія, Аўстралія, Іран, Карэя (ад Азіі); Аргенціна, Калумбія, Эквадор, Чылі (Паўднёвая Амерыка), ЗША, Каста-Рыка, Гандурас (Паўночная Амерыка).

Таксама ў стыках гуляюць: 4-я каманда Паўночнай Амерыкі (Мексіка) з найлепшай камандай Акіянііі (Новая Зеландыя).

Першы матч у Мексіцы завяршыўся перамогай гаспадароў з лікам 5:1 (матч у адказ 20 лістапада).

У першым стыкавым матчы 5-й каманды Азіі зборнай Іярданіі на сваім полі разгромна прайграла 5-й камандзе Паўднёвай Амерыкі Уругваю з лікам 0:5 (матч у адказ — 20 лістапада).

Таксама гэтымі днямі ў стыках таксама вызначацца пяць камандаў, што будуць прадстаўляць на ЧС Афрыку:

Кот-д'Івуар — Сенегал (першы матч — 3:1)
Эфіопія — Нігерыя (першы матч — 1:2)
Туніс — Камерун (0:0)
Гана — Егіпет (6:1)
Буркіна-Фасо — Алжыр (3:2).

Што да Беларусі, то сёння падапечныя Георгія Кандрацьева ў Турцыі правядуць таварыскі матч супраць Албаніі.