Баўмгертнеру не дазволілі сёння сустрэцца з расійскімі дыпламатамі

Сустрэчу перанеслі на наступны тыдзень.

15.11.2013 / 10:28

Нагадаем, гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнербыў арыштаваны ў Мінску ў канцы жніўня, месяц ён правёў у СІЗА КДБ, цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам на здымнай кватэры ў Мінску.

Агучаныя дзве версіі пераносу сённяшняй сустрэчы.

«Ён [Баўмгертнер] звязаўся з намі і папрасіў перанесці сустрэчу на наступны тыдзень без тлумачэння прычын», — цытуе словы расійскага консула ў Беларусі Ігара Карагіна РІА «Новости». Аднак у каментары «Интерфакс-Запад» Карагін сказаў, што сустрэчу на наступны тыдзень перанеслі «на просьбу кампетэнтных органаў». Ён не ўдакладніў прычыны пераносу, адзначыў толькі, што «гэта ініцыятыва беларускіх следчых».

У чацвер генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк сказаў, што лічыць магчымай экстрадыцыю Баўмгертнера ў Расію.