Жанчына засунула палец у клаксон дзіцячага ровара і не змагла дастаць — фотафакт

15.11.2013 / 10:36

Выпадак адбыўся 14 лістапада ў Магілёве на праспекце Віцебскі.

112.by

У МНС патэлефанавала 32-гадовая жанчына, якая знаходзіцца ў дэкрэце, і сказала, што палец заграз у клаксоне дзіцячага ровара.

Работнікі МНС пры дапамозе адвёрткі і нажніц разабралі клаксон і палец быў вызвалены.

 Мама ў медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.